31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аляксандра Герасіменя ўстанавіла новы рэкорд Беларусі ў плаванні на дыстанцыі 50 м на спіне на турніры Swim open Stockholm, што праходзіць у шведскай сталіцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Беларуска ў фінальным заплыве паказала рэзультат 27,53 сек. Гэты час дазволіў ёй заняць першае месца ў Стакгольме. Сярэбранага медаля ўдастоілася расіянка Настасся Фесікава (28,26 сек.), трэцяй стала шведка Іда Ліндбарг (28,39 сек).
Былы рэкорд Беларусі на дыстанцыі 50 м на спіне (27,57 сек.) быў устаноўлены ў 2009-м годзе і таксама належаў Аляксандры Герасімені.