10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Алёна Амялюсік заняла другое месца ў каманднай гонцы з раздзельным стартам на чэмпіянаце свету па веласпорце на шасэ, які праходзіць у г.Доха, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У складзе прафесійнай каманды Canyon SRAM беларуска разам з брытанкай Аннай Барнс, прадстаўніцамі Германіі Трыксі Ворак, Лізай Брэнаўэр, Мікай Крэгер і Аленай К'ечыні з Італіі на дыстанцыі 40 км паказалі рэзультат 49 мін і 29 сек.
Першае месца занялі велагоншчыцы з каманды Boels-Doelmans (Нідэрланды) - 48 мін 41,62 сек. Бронзавым прызёрам чэмпіянату свету ў каманднай гонцы з раздзельным стартам стала велагрупа Cervelo-Bigla са Швейцарыі, якая адстала ад пераможніц на 1 мін 56,47 сек.
У аналагічных спаборніцтвах сярод мужчын брытанская каманда Sky беларускага гоншчыка Васіля Кірыенкі фінішавала чацвёртай. Першае месца занялі прадстаўнікі вядомай каманды Quick Step - 48 мін 32,39 сек. Васіль Кірыенка з'яўляецца дзеючым чэмпіёнам свету 2015 года ў індывідуальнай гонцы з раздзельным стартам. Свой тытул ураджэнец Рэчыцы пастараецца абараніць 12 кастрычніка.
Чэмпіянат свету па веласпорце на шасэ ў г.Доха прадоўжыцца сёння заездамі моладзі (23 гады) і юніёраў у індывідуальнай гонцы з раздзельным стартам. Завершыцца сусветны форум 16 кастрычніка.