2 жніўня, Токіа /Кар. БЕЛТА/. Беларускі спартсмен Алег Юрэня выйшаў у паўфінал алімпійскай рэгаты ў гонках байдарак на 1000 м, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Ураджэнец Гродзенскай вобласці прыйшоў да фінішу свайго заезду першым з часам 3 мін. 43,333 сек. Таксама ў паўфінал з заезду з удзелам беларуса трапіў серб Боян Сдзелар - 3 мін. 45,074 сек. Паўфінальныя заезды ў гонках байдарак-адзіночак на 1000 м адбудуцца 3 жніўня.
Алімпійскія гульні ў Токіа стартавалі 23 ліпеня. На гэты момант зборная Беларусі займае 44-е месца ў неафіцыйным медальным заліку, заваяваўшы 1 залатую і 1 бронзавую ўзнагароду. Лідзіруе зборная Кітая, на другім месцы - ЗША, на трэцім - Японія. Урачыстая цырымонія закрыцця Алімпіяды запланавана на 8 жніўня.