Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Ліп 2019

Акцыя "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" прадаўжаецца ў Беларусі

Акцыя

3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акцыя "Беларусь памятае. Памятаем кожнага", прысвечаная 75-годдзю вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадаўжаецца па ўсёй краіне, паведамляе БЕЛТА.

Акцыя праходзіць у Беларусі як даніна памяці подзвігам і лёсам тых, хто ўнёс свой уклад у вызваленне краіны і Вялікую Перамогу. Усклаўшы кветкі да Вечнага агню на плошчы Перамогі ў Мінску, да акцыі далучыліся прадстаўнікі Міністэрства абароны на чале з міністрам Андрэем Раўковым.

Ушанаваць памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны да Вечнага агню прыйшоў сёння старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак.

Беларускія пагранічнікі таксама прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах. У Мінску кіраўніцтва Дзяржпагранкамітэта і ваеннаслужачыя Мінскага гарнізона ўшанавалі памяць воінаў-вызваліцеляў, якія аддалі свае жыцці за свабоду і незалежнасць Беларусі. Мерапрыемства прайшло каля воінскага пахавання на бульвары Талбухіна, каля памятнага знака воінам, якія загінулі 3 ліпеня 1944 года пры вызваленні Мінска. Пагранічнікі таксама ўсклалі кветкі каля мемарыяльнай дошкі Герою Савецкага Саюза Андрэю Кіжаватаву, начальніку пагранзаставы і ўдзельніку абароны Брэсцкай крэпасці, які гераічна загінуў у чэрвені 1941 года, каля мемарыяльнага комплексу "Курган Славы", а таксама ў месцах пахавання воінаў-вызваліцеляў Беларусі.

Да акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" можа далучыцца любы жадаючы. Урачыстыя цырымоніі ўскладання кветак праходзяць па ўсёй краіне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі