24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сумеснае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, на якім са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу звернецца Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, пачалося ў Авальнай зале Дома ўрада, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прамую трансляцыю з Авальнай залы Дома ўрада вядуць тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама Першы нацыянальны канал Беларускага радыё. Тэлевізійную версію Паслання пакажуць у вячэрнім эфіры беларускіх тэлеканалаў.
Традыцыйна на мерапрыемства ў Авальную залу Дома ўрада запрошаны вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, буйнейшых прадпрыемстваў, вядучых ВНУ, банкаў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, сродкаў масавай інфармацыі.