6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачыстая цырымонія афіцыйнага адкрыцця аддзялення пасольства Нідэрландаў у Мінску адбудзецца 10 ліпеня. Аб гэтым сёння на брыфінгу паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У мерапрыемстве прымуць удзел міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і генеральны сакратар Міністэрства замежных спраў Нідэрландаў Ёхана Брант. Запланавана таксама сустрэча Уладзіміра Макея з Ёханай Брант для абмеркавання пытанняў беларуска-нідэрландскага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і іншых сферах, а таксама рэгіянальнай тэматыкі парадку дня.