Штогод Сусветны дзень без аўтамабіля адзначаецца больш як у 2000 гарадах свету. 22 верасня ў Брэсце прайшоў велапрабег у падтрымку гэтай ініцыятывы. Да мерапрыемства далучылася кіраўніцтва ДАІ па Брэсцкай вобласці, а таксама ўдзельнікі розных велаклубаў Брэста.