Міністр інфармацыі Лілія Ананіч
Добрая традыцыя – Калядны дабрачынны баль кнігі – вялікі праект рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці", заявіла на адкрыцці кніжнага аўкцыёну міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч. Паводле слоў міністра, штогод у краіне выдаецца больш як 10 тыс. найменняў кніг, а гэта больш як 2,3 кнігі на кожнага грамадзяніна. "Прэзідэнт Беларусі ў Год кнігі сказаў аб тым, што калі мы страцім кнігу, то страцім краіну. Гэта лейтматыў усяго кнігавыдання Беларусі. Мы не страцілі кнігу і сёння пачынаем адзначаць знакавую дату наступнага года – 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. Беларусь унесла дастойны ўклад ва ўсходнеславянскае кнігадрукаванне, і мы трывала абапіраемся на лепшыя традыцыі кнігавыдання", – сказала міністр.