Да прэстыжнага "клуба" дзяржаў, якія займаюцца асваеннем і выкарыстаннем касмічнай прасторы, Беларусь далучылася ў 2012 годзе, калі на арбіту быў выведзены першы беларускі апарат дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі БКА-1. За чатыры гады ён зрабіў ужо больш як 20 тысяч віткоў вакол планеты, а дзякуючы атрыманай інфармацыі і тэхналогіям даў магчымасць сэканоміць краіне і зарабіць мільёны долараў...
Але, бадай, не менш значным у касмічнай гісторыі суверэннай Беларусі стане і 2016 год, які аб'яднаў ужо некалькі найважнейшых падзей:
Маштабны праект Нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання рэалізуецца беларускім заводам дакладнай электрамеханікі сумесна з кітайскімі партнёрамі з карпарацыі "Вялікая сцяна". Менавіта са Станькава ажыццяўляецца каардынацыя палёту і абмен данымі са спадарожнікам "Белінтэрсат-1", які ўжо знаходзіцца ў зададзенай арбітальнай пазіцыі і з завяршэннем выпрабаванняў будзе гатовы да работы.
Сярод тых магчымасцей, якія сатэліт прадаставіць заказчыкам – высакаскорасны інтэрнэт, стабільная тэлефонная сувязь, спецыяльная камунікацыя для арміі і экстранных службаў, тэлевяшчанне, збор геаграфічнай інфармацыі, дыстанцыйная адукацыя, тэлемедыцына... Сёння праект арыентаваны ў большай ступені на экспарт: паводле падлікаў спецыялістаў, Беларусі неабходны каля 10% магчымасцей спадарожніка, астатняе можа быць запатрабавана за мяжой. Дарэчы, пятую частку ўжо гатовы выкарыстоўваць кітайскія кампаніі, ідуць перагаворы з патэнцыяльнымі заказчыкамі з Расіі, Ганконга, Саудаўскай Аравіі, Індыі і Францыі...
Кадры з цэнтра касмічнай сувязі ў Станькаве – у рэпартажы…