Удзел ва ўрачыстым мітынгу-рэквіеме прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які ўсяго год таму заклаў памятную капсулу ў гонар заснавання мемарыяла... "Сэрца сціскаецца ад болю, калі ўяўляеш размах зверстваў і злачынстваў нацыстаў супраць чалавечнасці, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Цэлымі эшалонамі сюды звозілі людзей розных нацыянальнасцей і веравызнанняў. Не толькі нашых суайчыннікаў, але і жыхароў іншых еўрапейскіх дзяржаў – Польшчы, Германіі, Аўстрыі, Чэхаславакіі. Працаваў страшны канвеер смерці. Ва ўрочышчы Благаўшчына адбываліся масавыя расстрэлы, ва ўрочышчы Шашкоўка ажыццяўлялася спаленне цел"...
Мы свята шануем і заўсёды будзем помніць ахвяр той вайны. Таму ўзвядзенне мемарыяла ў Трасцянцы з'яўляецца для беларусаў справай гонару", – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.