Знакаміты балет Арама Хачатурана "Спартак" у пастаноўцы Валянціна Елізар'ева 8 кастрычніка паказалі ў рамках рэтраспектывы ў гонар 50-годдзя пачатку творчай работы мастацкага кіраўніка Вялікага тэатра Беларусі ў мінскай трупе.
Прэм'ера на мінскай сцэне адбылася 13 ліпеня 1980 года, і з таго часу спектакль жыве ўжо больш за 40 гадоў. Часта "Спартак" называюць "мужчынскім балетам", але маэстра Елізар'еў з гэтым не згодны. "Каханне заўсёды знаходзіцца ў цэнтры спектакля. У гэтым балеце яно – яго душа... А там, дзе перамагае каханне, – там перш за ўсё жанчына...", - адзначыў ён.