Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Фестывалі, яркія фотазоны і творчыя нумары – Нясвіж адзначыў 800-годдзе

Фестывалі, яркія фотазоны і творчыя нумары – Нясвіж адзначыў 800-годдзе

Фестывалі, яркія фотазоны і творчыя нумары – Нясвіж адзначыў 800-годдзе
14 Жнв 2023

12 жніўня адзін з самых старажытных і прыгожых гарадоў Беларусі Нясвіж адзначыў 800-годдзе. Першай згадкай Нясвіж апрынята лічыць 1223 год. У гэты час, згодна з легендай, у бітве з мангола-татарамі на рацэ Калцы прымаў удзел нейкі Юрый Нясвіжскі. Найбольш ранняя дакументальная згадка аб населеным пункце належыць да 1446 года.

Сэрцам горада з'яўляецца Нясвіжскі замак. Ён быў закладзены князем Мікалаем Крыштофам Радзівілам Сіроткам у 1582-1583 гадах. Будынак з'явіўся на месцы драўлянага замка. На працягу ХVI-ХIХ стагоддзяў ён неаднаразова перабудоўваўся. Так ён ператварыўся ў спалучэнне розных прыёмаў і стыляў: сярэдневяковага дойлідства, позняга рэнесансу, барока, класіцызму, каларытных ідэй мясцовых майстроў.

У канцы ХХ стагоддзя замак прыйшоў у запусценне. Са стварэннем музея-запаведніка "Нясвіж" у 1993 годзе пачаўся новы этап яго адраджэння. Рэстаўрацыя палацава-паркавага ансамбля вялася з 1997 года, Нясвіжскага замка – з 2004 года. Работы праводзіліся за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва. У 2005 годзе палацава-паркавы ансамбль у Нясвіжы быў унесены ў Спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Пасля завяршэння рэстаўрацыйных работ у ліпені 2012 года экспазіцыя музея-запаведніка "Нясвіж" цалкам адкрылася для наведвальнікаў.

Акрамя Нясвіжскага замка ў горадзе Нясвіжы да гэтага часу захаваліся і іншыя ўнікальныя помнікі архітэктуры. У 1587-1593 гадах у горадзе па праекце Джавані Бернардоні быў узведзены першы на беларускіх землях храм у стылі барока – касцёл Божага Цела. Касцёл і цяпер з'яўляецца дзеючым. У 1982 годзе на пляцоўцы за агароджай паўднёвага фасада касцёла пастаўлены помнік вядомаму дзеячу Рэфармацыі XVI стагоддзя Сымону Буднаму.

У 1596 годзе была пабудавана Нясвіжская ратуша, помнік архітэктуры XVI-XVIII стагоддзяў, які з'яўляецца найстаражытнейшым сярод ратушных пабудоў, якія захаваліся на тэрыторыі Беларусі. З 1997 па 2004 год на помніку праводзіліся рэстаўрацыйныя работы. У выніку фасады будынка набылі свой першапачатковы выгляд, адноўлены верхнія ярусы вежы, зноў (як і ў XVI стагоддзі) вежу ўпрыгожыў гарадскі гадзіннік і назіральная пляцоўка.

Гарадская Слуцкая брама з'яўляецца ўнікальным помнікам беларускага барока. Гэта адзіная з пяці гарадскіх брам, пабудаваных у сістэме гарадскіх умацаванняў у канцы XVI - пачатку XVII стагоддзяў, што захавалася ў Нясвіжы. У 2006-2007 гадах праведзены капітальны рамонт Слуцкай брамы, добраўпарадкавана тэрыторыя вакол помніка. Работы праводзіліся за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

У паўднёвай частцы горада размяшчаецца комплекс пабудоў былога кляштара бенедзікцінак. Яго заснаванне адносіцца да 1590-1595 гадоў. Гэта быў першы ў Беларусі жаночы каталіцкі кляштар.

Нясвіж вядомы як месца правядзення буйных культурных мерапрыемстваў. З 1996 года ў горадзе праводзіцца рэспубліканскі фестываль старажытнай і камернай музыкі "Музы Нясвіжа". З 2010 года штогод праходзяць Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў.

У 2012 годзе Нясвіж быў культурнай сталіцай Беларусі. Гэта сведчыць аб высокай ацэнцы дасягненняў горада ў сферы культуры як у мінулым, так і цяпер.

У ліпені 2023 года ў горадзе ўпершыню прайшоў двухдзённы летні фестываль музыкі "Джаз у горадзе N", сумесны праект Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М.Я.Фінберга і гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж".

Свой 800-гадовы юбілей горад плануе адзначыць з вялікім размахам. У Нясвіжы пройдзе фестываль гістарычных рэканструкцый "Нясвіжская фартэцыя". Будуць разыграны эпізоды перыяду XIV-XIX стагоддзяў (конны турнір, пешыя паядынкі, турніры лучнікаў, бітвы пяцёрак). Разгорнецца горад майстроў, для гасцей арганізуюць майстар-класы, выступяць прафесійныя і аматарскія калектывы мастацкай творчасці.

У Дзень горада адбыўсяпарад стылізаванай тэхнікі арганізацый і прадпрыемстваў горада і раёна "Нясвіж: 800 гадоў у дарозе", упершыню адбылісяфестывалі сыру і марожанага. Прайшлікніжныя выставы, спаборніцтвы па пляжным валейболе. Гулянні адбылісяна 14 пляцоўках. Завершыласясвята феерверкам на Ратушнай плошчы, дыскатэкай і лазерна-прамянёвым шоу.

Фестывалі, яркія фотазоны і творчыя нумары – Нясвіж адзначыў 800-годдзе
Нясвіж святкуе 800-годдзе
Нясвіж святкуе 800-годдзе
Нясвіж святкуе 800-годдзе
Нясвіж святкуе 800-годдзе
1 2 3 4 5  [6..6]      Наступная