У Пінскім раёне ў вёсцы Любель-Поль 22 сакавіка, у Дзень памяці спаленых вёсак, адкрыюць пасля рэканструкцыі помнік мірным жыхарам, якія загінулі летам 1943 года.
Вёска Любель-Поль паўтарыла трагічны лёс Хатыні. Тут у чэрвені 1943 года карнікі 118-га паліцэйскага батальёна зажыва спалілі 105 мірных жыхароў вёсак Вулька Гарадзішчанская і Любель-Поль.
На здымку: абноўлены помнік мірным жыхарам у вёсцы Любель-Поль