Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей у Мінску адбылася дабрачынная акцыя для выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра Цэнтральнага раёна: дзяцей пракацілі на цеплаходзе па Свіслачы. Акцыю арганізавалі валанцёры з БДПУ імя М.Танка і дэпутат Цэнтральнага раёна Уладзімір Хейфец.