Абласны навагодні баль для навучэнскай і студэнцкай моладзі сабраў 17 снежня 40 пар у Віцебску. Ён стаў часткай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці".
Удзельнікамі мерапрыемства сталі лепшыя студэнты ВНУ і навучэнцы Віцебскага і Полацкага кадэцкіх вучылішчаў, у іх ліку пераможцы фестываляў, розных конкурсаў, удзельнікі навуковых канферэнцый, валанцёрскага і студатрадаўскага руху, маладзёжных атрадаў аховы правапарадку.