24 студзеня ў Лепелі ўпершыню прайшоў забег у валёнках падчас спартыўна-масавага свята "Вялікі дзень здароўя". Забег быў падзелены на чатыры катэгорыі: мужчынскі, жаночы, дзіцячы і ў карнавальных касцюмах. Удзельнікам трэба было пераадолець пэўную дыстанцыю. Пераможцу ў якасці памятнага сувеніра ўручылі валёнкі.