У мастацкім музеі Віцебска з 13 лістапада пачала працаваць выстава мастака Аляксандра Вышкі "Lightvolume. ХIII Цуд свету".
Работы ў аўтарскім стылі lightvolume – гэта выяўленне жыццёвага пачатку душы майстра, з усёй непрадказальнасцю, алагізмамі, цудоўнымі ператварэннямі і нечаканымі паваротамі. Ствараны мастаком свет спалучае раптоўнае і невытлумачальнае ў фарміраванні і развіцці вобразаў унутры твораў і паміж імі, што ўключае ў працэс усю прастору экспазіцыі і светаадчування прысутных.
Аляксандр Вышка стварае чароўны свет мастацтва. Пры дапамозе розных узроўняў святла адкрываюцца новыя грані жывапісу. "Тэхнічны прыём – светлавая дынаміка, якая ствараецца з дапамогай спалучэння звычайных фарбаў і фарбаў, што свецяцца. "Сярэбраная нітка" (light), якая сшывае розныя прасторы, перазагружае ўжо ўбачанае, напаўняе новым эмацыянальным і сэнсавым гучаннем элементы і цэлае, змяняе аб'ём успрымання", – адзначылі ў музеі.
Выстава будзе працаваць па 17 студзеня 2021 год.