У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі і абласным метадычным цэнтры народнай творчасці 5 лістапада адкрылася VI Нацыянальная выстава інсітнага мастацтва INSITUS - 2020, прысвечаная 380-годдзю з дня нараджэння разьбяра і друкара, стваральніка "Бібліі для народа" Васіля Кораня. Галоўнымі тэмамі выставы сталі арткніга і сінтэз візуальнага вобраза і слова ў непрафесійным выяўленчым мастацтве.
Другая частка экспазіцыі размешчана ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. Там можна ўбачыць рэканструкцыі графічных лістоў Бібліі Васіля Кораня, зробленыя маскоўскім мастаком, прэзідэнтам Акадэміі народнага мастацтва Віктарам Пензіным, а таксама рэтраспектыўны раздзел твораў інсітнага мастацтва ХХ-ХХІ стагоддзя.