З 14 лютага па 5 красавіка ў вялікай выставачнай зале палаца Радзівілаў праходзіць міжнародная выстаўка "Модныя дамы ў Нясвіжы". Аснову экспазіцыі складаюць калекцыя ўбораў апошняй небароўскай княгіні Ганны Радзівіл з Любамірскіх, а таксама рэканструкцыі жаночых строяў ХІХ стагоддзя, зробленыя па партрэтах адпаведнай эпохі.