Сусветна вядомы оперны тэнар Хасэ Карэрас выступіў у Мінску 25 лістапада на сцэне Палаца Рэспублікі. Спявак, найбольш вядомы сваімі інтэрпрэтацыямі твораў Джузэпэ Вердзі і Джакама Пучыні, выканаў сусветныя хіты опернай класікі ў суправаджэнні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь.