25 красавіка VII Усебеларускі народны сход прадаўжае работу. УНС упершыню праводзіцца ў новай якасці, зафіксаванай у абноўленай Канстытуцыі. Цяпер УНС - вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя Рэспублікі Беларусь, які вызначае стратэгічныя напрамкі развіцця грамадства і дзяржавы, забяспечвае непахіснасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў і грамадзянскую згоду.
Дэлегаты VII Усебеларускага народнага сходу зацвердзілі Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі і Ваенную дактрыну. Гэта асноватворныя дакументы, якія рэгламентуюць падыходы дзяржавы да забеспячэння ўласнай бяспекі ў розных сферах з улікам геапалітычных змяненняў у свеце, прымяненне ваеннай сілы ў рамках рэагавання на наяўныя выклікі і пагрозы.