VI Міжнародны фестываль "Уладзімір Співакоў запрашае..." праходзіць у Беларусі з 3 па 9 сакавіка. Адкрыццё адбылося на сцэне Вялікага тэатра Беларусі. У оперным гала-канцэрце прынялі ўдзел Дзяржаўны камерны аркестр "Віртуозы Масквы" і салістка Вялікага тэатра Расіі Ганна Аглатава.