Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Першы ў гісторыі Беларусі: Венскі баль прайшоў у Палацы Незалежнасці

Венскі баль у Палацы Незалежнасці

Венскі баль у Палацы Незалежнасці
28 Снж 2019

Першы ў гісторыі сучаснай Беларусі Венскі баль прайшоў 28 снежня ў Палацы Незалежнасці.

Сярод удзельнікаў і гасцей свята – Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прэм'ер-міністр Сяргей Румас, старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка, прадстаўнікі органаў дзяржкіравання і дыпламатычнага корпуса.

Ал егалоўныя персоны, да каго на свяце была прыкавана ўсеагульная ўвага, – гэта, безумоўна, дэбютанты, якія атрымалі запрашэнне на баль дзякуючы сваім поспехам у вучобе, творчасці, спорце, навуковай і грамадскай дзейнасці. Гэта моладзь, студэнты ВНУ, навучэнцы іншых устаноў адукацыі. Усяго больш за 360 удзельнікаў.

Венскія балі аднесены да помнікаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА і з'яўляюцца неад'емнай часткай сусветнай культуры. Баль у Мінску праходзіў у адпаведнасці са шматвяковымі традыцыямі і крытэрыямі ЮНЕСКА. Праграма свята ўключала дзве часткі – класічную і адвольную.

Адкрылася ўрачыстасць паланэзам у выкананні дэбютантаў: дзяўчат у беласнежных сукенках з мініяцюрнымі букетамі ў руках і юнакоў у чорных фраках.

"Цяпер я з вялікім задавальненнем гляджу на вас, юных, шчаслівых, з бліскучымі вачамі. На дзяўчат у цудоўных бальных сукенках, юнакоў у фраках і парадных мундзірах. Я вельмі ганаруся (і вы гэта ведаеце) прыгажосцю нашага народа. Вы сёння - увасабленне гэтага народа. Ведаю, што гэта прыгажосць гарманічна спалучаецца з розумам, адукаванасцю і працавітасцю. Гэта тыя якасці, якімі славіцца беларуская нацыя і якія робяць нас асаблівымі і адрозніваюць ад іншых народаў", – адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў прывітальным звароце да ўдзельнікаў балю.

Прадстаўніцы прыгожага полу, як таго і патрабуе дрэс-код балю, былі апрануты ў сукенкі мяккіх колераў: ружовыя, блакітныя, салатавыя, крэмавыя, светла-жоўтыя. Мужчыны адзеліся ў фракі, смокінгі, мундзіры. Хваляваліся і тыя, і іншыя. "Гэта такое адказнае мерапрыемства. Нячаста даводзіцца нам танцамі займацца, таму, вядома, хваляванне прысутнічае, – прызналася журналістам да пачатку балю Наталля Качанава. - На фоне такіх маладых, паспяховых хлопцаў і дзяўчат хочацца выглядаць годна".

Пасол Аўстрыі ў Беларусі Алаізія Вергетэр расказала, што для яе вялікі гонар прымаць удзел у Венскім балі ў Мінску. Яна падкрэсліла, што еўрапейскія бальныя традыцыі вельмі гарманічна ўпісваюцца ў беларускую рэчаіснасць, пры гэтым набываюць асаблівы нацыянальны каларыт. Напрыклад, пасол шыла бальную сукенку ў беларускага дызайнера Наталлі Ляхавец і засталася вельмі задаволена вынікам. Праўда, на гэты раз Алаізія Вергетэр не танцавала з-за праблем са здароўем, але паабяцала да наступнага балю з дапамогай беларускіх урачоў прыйсці ў форму.

Маладыя ўдзельнікі балю расказалі журналістам, што таксама рыхтаваліся да свята загадзя і дасканала: шылі ўборы, падбіралі аксесуары, рэпеціравалі класічныя па, штудзіравалі асновы этыкету. "Спачатку наступалі адзін аднаму на ногі, але потым выправіліся", – расказала адна з удзельніц Дзіяна Валахановіч, навучэнка гімназіі нумар 1 Стоўбцаў. Дзяўчына прызналася, што ў час балю мае намер выкарыстаць атрыманыя веды па мастацтве этыкету. "Нам гаварылі, што, калі веер прыкласці ў складзеным выглядзе да левай шчакі, гэта знак: малады чалавек вам сімпатычны. Але, магчыма, гэтага ніхто не рассакрэціць", – адзначыла яна.

Прытрымліваючыся ўказанняў распарадчыка балю і танцмайстра, удзельнікі свята выканалі польку, падэпатынер, галоп і паўночную кадрылю. Калі быў аб'яўлены традыцыйны венскі вальс і загучала музыка Штрауса, у зале вальсавалі практычна ўсе. Да танцуючых пар далучыўся і кіраўнік дзяржавы.

Акрамя дэбютантаў, выступілі таксама прафесійныя артысты, сярод якіх салістка Венскай дзяржаўнай оперы лаўрэат міжнародных конкурсаў Зарана Кушплер, заслужаныя артысты Беларусі Аксана Волкава і Уладзімір Громаў. Майстар-класы для гасцей балю правёў танцмайстар школы Томаша Эльмаера

Ад імя аўстрыйскай дэлегацыі Алаізія Вергетэр падзякавала за цудоўны вечар. "Гэта вялікая радасць быць тут і бачыць, наколькі добра аўстрыйскія традыцыі, любоў да элегантнасці, прыгажосці кладуцца на беларускую зямлю. У гэтым няма для мне нічога дзіўнага. Дастаткова ўспомніць імя вялікага беларускага музыканта Міхала Агінскага, які напісаў такія прыгожыя паланэзы, якімі адкрываецца баль", – сказала пасол. У знак удзячнасці яна зрабіла сімвалічны падарунак. Баль, нагадала яна, па-нямецку азначае шар. Таму ў якасці прэзента яна паднесла шкляны шар беларускай фабрыкі "Нёман", напоўнены круглымі аўстрыйскімі цукеркамі, і пажадала, каб правядзенне венскіх баляў стала ў Беларусі добрай традыцыяй.

"Я вельмі рады, вы сказалі, што заходнія традыцыі добра кладуцца на беларускую зямлю, – адзначыў Прэзідэнт Беларусі ў адказ на словы пасла. – Ну нарэшце! Дзякуй вам за гэтыя добрыя словы. Я так і думаў, што рана ці позна гэтыя добрыя традыцыі будуць пакладзены ў цэнтр Еўропы". Кіраўнік дзяржавы падтрымаў прапанову праводзіць венскія балі штогод пры падтрымцы аўстрыйскага боку.

"Культура і мастацтва – гэта тыя рэчы, якія аб'ядноўваюць групы людзей, народы і краіны, нягледзячы нават на палітычныя рознагалоссі паміж імі, – адзначыў міністр замежных спраў Уладзімір Макей, які таксама быў сярод удзельнікаў балю. – Мы ў дыпламатычнай рабоце ўдзяляем гэтай тэме вельмі вялікую ўвагу. Думаю, і тое, што ў гэтым мерапрыемстве ўдзельнічаюць прадстаўнікі Аўстрыі, таксама будзе садзейнічаць збліжэнню нашых народаў".

Пасля класічнай часткі баль прадоўжыўся адвольнай праграмай, у тым ліку больш сучаснымі кампазіцыямі. На завяршэнне была захавана яшчэ адна добрая традыцыя венскіх баляў – дабрачыннасць. Падарачны сертыфікат ад кампаніі А1 атрымала міжнародная грамадская арганізацыя "SOS-Дзіцячыя вёскі Беларусі".

Кожнага з удзельнікаў балю чакалі навагоднія падарункі. У хуткім часе да іх дабавіцца яшчэ адзін прэзент, які падрыхтуюць па даручэнні Прэзідэнта, – фільм аб праведзеным урачыстым мерапрыемстве.

Венскі баль у Палацы Незалежнасці
Венскі баль у Палацы Незалежнасці
Венскі баль у Палацы Незалежнасці
Венскі баль у Палацы Незалежнасці
Венскі баль у Палацы Незалежнасці
1 2 3 4 5      Наступная