Беларуска Ванэса Каладзінская стала ўладальніцай бронзавага алімпійскага медаля ў жаночай барацьбе. У паядынку за бронзу ў вагавой катэгорыі 53 кг беларуская спартсменка перамагла амерыканку Джакару Гвенішу Вінчэстэр.
Бабруйчанка выйшла на дыван мабілізаваная і, адбіўшы стартавы націск саперніцы, змагла ўлавіць момант для кідка цераз бядро. Затым адбылося ўтрыманне, і суддзі далі сігнал завяршэння схваткі, якая скончылася датэрміновай перамогай беларускі.
"Пасля прайгранага паўфіналу было вельмі сумна ад таго, што на нейкае імгненне страціла канцэнтрацыю і большую частку ўчарашняга дня прысвяціла ўсведамленню таго, што адбылося. Тым не менш, я рада стаяць на гэтым п'едэстале. Ён для мяне доўгачаканы. Шмат працавала для таго, каб выйграць гэты медаль. Хоць, вядома, нотка расчаравання прысутнічае. Была ж блізкая да больш высокага выніку", - сказала спартсменка.