Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | ТОП-20 лепшых фота Беларусі ў студзені-2018

ТОП-20 лепшых фота Беларусі ў студзені-2018

6 Лют 2018

Студзень-2018 у Беларусі быў шчодрым на падзеі, асабліва спартыўныя: XIV Калядны турнір, адкрыты чэмпіянат Беларусі па зімовым плаванні Minsk Open і III этап Кубка свету IWSA World Cup, заключны этап Кубка свету па велатрэку... Нашы спартсмены зноў парадавалі высокімі дасягненнямі: "каралева біятлона" алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава перамагла ў мас-старце і заваявала бронзу ў гонцы праследавання на этапе Кубка свету ў Антхольцы, гоншчык Яўген Каралёк заваяваў золата ў скрэтчы на дамашнім КС па велатрэку, а сапраўдным прарывам стала другое месца на "Дакары" экіпажа "МАЗ-СПОРТаўта" пад кіраўніцтвам Сяргея Вязовіча.

Чым яшчэ запомніўся першы месяц 2018-га? Безумоўна, гісторыю тварылі самі людзі: шахцёры, рамеснікі, кандытары – прадстаўнікі розных прафесій былі галоўнымі героямі фотарэпартажаў і сюжэтаў навін інфармагенцтваў. Чаго варта, напрыклад, 10-кілаграмовая рэпліка "Светабудовы" канадскага скульптара Элен Джэвет, якую ў цесце ўзнавіла фармоўшчыца Аршанскага хлебазавода Марына Марозава!

І, вядома, настрой месяца беларусам стварыла сапраўды зімовае надвор'е, якое падарыла актыўныя канікулы, спартыўныя спаборніцтвы, вясёлыя забавы на свежым паветры і ўражальныя пейзажы.

На фота: Дар'я Домрачава перамагла ў мас-старце на этапе КС у Антхольцы. Фота Дзяніса Касцючэнкі

І, вядома, настрой месяца беларусам стварыла сапраўды зімовае надвор'е, якое падарыла актыўныя канікулы, спартыўныя спаборніцтвы, вясёлыя забавы на свежым паветры і ўражальныя пейзажы.Студзень-2018 у Беларусі быў шчодрым на падзеі, асабліва спартыўныя: XIV Калядны турнір, адкрыты чэмпіянат Беларусі па зімовым плаванні Minsk Open і III этап Кубка свету IWSA World Cup, заключны этап Кубка свету па велатрэку... Нашы спартсмены зноў парадавалі высокімі дасягненнямі: "каралева біятлона" алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава перамагла ў мас-старце і заваявала бронзу ў гонцы праследавання на этапе Кубка свету ў Антхольцы, гоншчык Яўген Каралёк заваяваў золата ў скрэтчы на дамашнім КС па велатрэку, а сапраўдным прарывам стала другое месца на "Дакары" экіпажа "МАЗ-СПОРТаўта" пад кіраўніцтвам Сяргея Вязовіча.

Аляксандр і Мікалай Лукашэнка каля кубка Каляднага турніру
Супермесяц у Гродне
Міжнародны фестываль класічнай музыкі "Студзеньскія музычныя вечары"-2018
Міжнародны калядны фестываль батлеечных і лялечных тэатраў "Нябёсы"
Івянецкі ганчар Валерый Лапо
1 2 3 4      Наступная