Адзін з самых старажытных храмаў Беларусі – Свята-Барыса-Глебская (Каложская) царква – унікальны помнік праваслаўнага дойлідства XII стагоддзя ў Беларусі і ўсёй Усходняй Еўропе. Дзякуючы асаблівай тэхналогіі, якая выкарыстоўвалася пры яе ўзвядзенні (выкарыстанне керамічных сасудаў-галаснікоў) гродзенская святыня з 900-гадовай гісторыяй была ўключана ў папярэдні спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.