Гродзенскі Свята-Пакроўскі кафедральны саборузведзены ў 1905-1915 гг. у псеўдарускім стылі ў памяць аб воінах Гродзенскага гарнізона, якія загінулі ў руска-японскай вайне 1904-1905 гадоў. Правобразам для яго стварэння паслужыла царква Каспійскага пяхотнага палка ў Новым Пецяргофе, аднакдзякуючы ваеннаму інжынеру капітану Івану Савельеву мясцовыя інжынеры змаглі надаць будынку непаўторныя рысы. Сёння ў саборы захоўваецца цудатворны абраз "Казанскай Божай Маці" і копія крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай з часцінкамі мошчаў беларускіх святых.