Рыначная, Ратушная, Парадная, Саборная, Стафана Баторыя, Kirchplatz... Як толькі не называлі адну з галоўных плошчаў Гродна! У XIV стагоддзі тут заключаліся самыя значныя гандлёвыя здзелкі, пасля атрымання ў 1496-м Магдэбургскага права архітэктурны ансамбль упрыгожыла ратуша, а ў 1540-60-я тут адкрыўся Замкавы двор і першая гарадская карчма.