Сёння Гродна з'яўляецца адзіным горадам у Беларусі, дзе, нягледзячы на разбуральныя войны, захаваўся ўвесь комплекс забудоў гістарычнага цэнтра. І дзіўна, але як і сто гадоў таму, калі ісці па цэнтральных вуліцах, выбрукаваных у канцы 1930-х, то можна ад вакзала дайсці да знакамітых Старога і Новага замка і набярэжнай Нёмана. Абавязкова прайдзіцеся па вуліцы Савецкай, якая летам напоўнена асаблівым, маляўнічым настроем: менавіта тут праводзяцца знакавыя фестывалі і канцэрты, рамесныя кірмашы, а таксама публіку забаўляюць вулічныя музыканты і тэатры.