Старадаўняе Гродна, якое рыхтуецца адзначыць 890-годдзе з дня заснавання, прыцягвае замежных турыстаў мноствам выдатных мясцін, сярод якіх – цудоўныя замкі і палацы, цэрквы і касцёлы, ансамблі былых кляштараў езуітаў, брыгітак, бернардзінцаў, францысканцаў, манастыр базыльянак, лютэранская кірха і сінагога... І не дзіўна, бо, як вядома, яшчэ ў XVI стагоддзі за сваё дзіўнае архітэктурнае аблічча Гродна было ўключана ў кёльнскую энцыклапедыю Браўна як адзін з "найпрыгажэйшых гарадоў Еўропы".