Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | У чаканні XXV Дня беларускага пісьменства: Іванава рыхтуецца да юбілейнага літаратурнага форуму

У чаканні XXV Дня беларускага пісьменства: Іванава рыхтуецца да юбілейнага літаратурнага форуму

У чаканні XXV Дня беларускага пісьменства: Іванава рыхтуецца да юбілейнага літаратурнага форуму
3 Жнв 2018

Старажытны горад Янава  (цяпер горад Іванава Брэсцкай вобласці) у першыя выхадныя восені стане галоўнай пляцоўкай юбілейнага XXV Дня беларускага пісьменства. Літаратурная эстафета прыйшла ў Іванава з  геаграфічнага цэнтра Еўропы, радзімы першадрукара Францыска СкарыныПолацка, які прымаў свята ў 2017 годзе.

Іванава і яго наваколле – мясціны з унікальнай гісторыяй. З вёскі Дастоева вядзе пачатак знакаміты род Дастаеўскіх. У гонар Дня беларускага пісьменства літаратурна-краязнаўчы музей імя Ф.М. Дастаеўскага падрыхтаваў цэлы цыкл тэматычных экскурсій, прысвечаных біяграфіі і творчасці вядомага пісьменніка. Яшчэ адзін знакаміты ўраджэнец Іванаўшчыны – выдатны культурны дзеяч, мастак, этнограф, кампазітар і вучоны-музыказнавец Напалеон Орда.

Лейтматывам Дня беларускага пісьменства стане тэма малой радзімы. У рамках свята плануецца насычаная культурная праграма: урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі; міжнародны круглы стол літаратараў, на які запрошаны пісьменнікі з 15 краін; фестываль кнігі і прэсы; фінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка". Шэраг мерапрыемстваў будзе прысвечаны 400-годдзю першага ў свеце "Буквара", выдадзенага беларусамі. Таксама пройдуць "Іванаўскія чытанні" – навукова-практычная канферэнцыя, арганізаваная Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. Часткай Дня беларускага пісьменства стане "Дарога да святынь" – рэспубліканская навукова-асветная экспедыцыя з Жыватворным агнём ад Труны Гасподняй.

Падрыхтоўка да вераснёўскага свята ідзе ў Іванаве поўным ходам: на галоўнай плошчы хутка размесціцца кніжны салон, недалёка ад яго – рамесныя рады. Цэнтральным элементам вуліцы 17-га верасня, рэканструяванай напярэдадні Дня пісьменства ў пешаходную, стане памятны знак "Янава слова". Кампазіцыю з сонечнага гадзінніка з замацаваным у мармуровай чашы пяром з дня на дзень установяць у горадзе. Побач з сімвалам рукапісу будуць размешчаны камяні з выгравіраванымі на іх датамі і назвамі гарадоў - сталіц Дня беларускага пісьменства, а галоўны пастамент упрыгожыць надпіс, прысвечаны юбілейнаму форуму ў Іванаве.

Напярэдадні XXV Дня беларускага пісьменства – рэпартаж з Іванава!

Іванава
Іванава
Сярэдняя школа №4
Іванава
Іванава
Папярэдняя       1 2 3 4      Наступная