Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | "Бягучыя гарады": дабрачынная акцыя ў дапамогу дзецям аб'яднала сотні беларусаў з розных рэгіёнаў краіны

"Бягучыя гарады": дабрачынная акцыя ў дапамогу дзецям аб'яднала сотні беларусаў з розных рэгіёнаў краіны

2 Жнв 2018

Маштабная дабрачынная акцыя "Бягучыя гарады", арганізаваная пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя, стартавала 23 ліпеня ў Гомельскай вобласці і ўжо аб'яднала прафесійных спартсменаў, аматараў бегу і проста неабыякавых беларусаў з розных куткоў краіны ў імя дапамогі дзецям-інвалідам і абласным цэнтрам медыцынскай рэабілітацыі. Усяго за сем дзён жыхары паўднёва-ўсходняга рэгіёна прабеглі каля 5 тысяч кіламетраў! Прадоўжылася эстафета дапамогі 1 жніўня ў Брэсце: на бегавую дарожку выйшлі сотні жыхароў з усёй вобласці.

Падтрымаць дзяцей-інвалідаў і аказаць фінансавую дапамогу цэнтрам медыцынскай рэабілітацыі ва ўсіх абласных цэнтрах – вось асноўная мэта дабрачыннай акцыі "Бягучыя гарады", якая ў гэтым годзе стартавала ўжо трэці раз і ўпершыню аб'яднала рэгіёны Беларусі. Прыняць удзел у праекце можа любы жыхар нашай краіны або замежжа: для гэтага неабходна выйсці на прабежку са смартфонам або мабільным фітнес-дадаткам, а потым апублікаваць свой вынік у сацыяльных сетках.

Першымі да акцыі далучыліся жыхары Гомельскай вобласці: каля 500 чалавек прынялі ўдзел у забегу, які прайшоў 25 ліпеня ў абласным цэнтры, а потым на працягу тыдня яшчэ дзясяткі аматараў бегу апублікавалі ў інтэрнэце свае вынікі. Дарэчы, многія далучыліся да эстафеты задоўга да яе пачатку ў гэтым рэгіёне, таму ўжо да моманту забегу пераадолелі больш за 1000 кіламетраў! Так, удзельнікі акцыі падтрымалі абласны цэнтр медыцынскай рэабілітацыі "Верасок", дзе праходзяць лячэнне і рэабілітацыю дзеці з псіхічнымі расстройствамі і захворваннямі органаў дыхання.

Падхапілі ініцыятыву "Бягучых гарадоў" брастаўчане: яны выйшлі на бегавую дарожку 1 жніўня, адкрыўшы тым самым сімвалічны адлік кіламетраў на карысць абласнога дзіцячага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі "Тамашоўка". Згодна з умовамі акцыі, жыхары заходняга рэгіёна яшчэ могуць унесці свой уклад у добрую справу аж да 5 жніўня. А далей, як чакаецца, выклік прымуць аматары бегу і ў іншых абласцях: з 6 жніўня – у Магілёўскай, з 13 жніўня – у Віцебскай, з 20 жніўня – у Гродзенскай і, нарэшце, з 27 жніўня – у Мінскай вобласці. Вынікі дабрачыннага праекта падвядуць 4 верасня.

Аб тым, як брастаўчане падтрымалі дабрачынную акцыю "Бягучыя гарады" – у спецыяльным рэпартажы!

Дабрачынная акцыя "Бягучыя гарады" ў Брэсце
Дабрачынная акцыя "Бягучыя гарады" ў Брэсце
Брэсцкая вобласць прыняла ўдзел у дабрачыннай акцыі "Бягучыя гарады"
Дабрачынная акцыя "Бягучыя гарады" ў Брэсце
Дабрачынная акцыя "Бягучыя гарады" ў Брэсце
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..7]      Наступная