Вялікую аўдыторыю сабраў даўні сябар свята Барыс Бурда. У пятніцу тэлевядучы і знаток правёў кулінарнае шоу і майстар-клас: пад яго кіраўніцтвам дзве каманды студэнтаў універсітэта харчавання гатавалі стэйкі. Прадэгуставаць іх кулінарныя эксперыменты мог любы ўдзельнік.
А ў суботу Барыс Бурда арганізаваў віктарыну і інтэлектуальны аўкцыён (большасць пытанняў, зразумела, датычылася рыбы), а таксама незвычайны брэйн-рынг па аўтарскай песні.