Прэм'ера "Вялікай бард-рыбалкі"-2018 – дабрачынны кубак па бегу "Адродзім Быхаўскі замак разам". Любы неабыякавы мог, зарэгістраваўшыся, прабегчы дыстанцыю, тым самым зарабіўшы Br1 за кожны кіламетр на рахунак па зборы сродкаў на кансервацыю і рэканструкцыю асобных элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці. Жадаючых унесці свой уклад у добрую справу было больш за паўсотню. Самай малодшай бягунні Алёне Берагавой – усяго 6 гадоў, а старэйшаму ўдзельніку Паўлу Губскаму – 67. Два кіламетры ён пераадолеў басанож, але мужчыну не прывыкаць – у яго 15-гадовы стаж пешага турызму.