Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | "Славянскі базар" запальвае зоркі: юныя ўдзельнікі, яркія нумары і інтрыгуючыя моманты дзіцячага конкурсу выканаўцаў "Віцебск-2018"

"Славянскі базар" запальвае зоркі: юныя ўдзельнікі, яркія нумары і інтрыгуючыя моманты дзіцячага конкурсу выканаўцаў "Віцебск-2018"

12 Ліп 2018

Увечары 12 ліпеня ў Летнім амфітэатры грандыёзным многанацыянальным шоу адкрыўся "Славянскі базар"-2018 у Віцебску. А літаральна за пару гадзін да гэтых афіцыйных акордаў раскрылася і першая інтрыга "васільковага форуму": прафесійнае журы на чале з народным артыстам Малдовы Канстанцінам Масковічам вызначыла пераможцаў і лаўрэатаў 16-га Міжнароднага дзіцячага конкурсу "Віцебск-2018"…

У гэтым годзе за фестывальным "золатам" у Віцебск прыехалі 20 канкурсантаў з розных краін, у тым ліку і дэбютанты з Канады і Вялікабрытаніі. Беларусь на дзіцячым конкурсе прадставіў саліст Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя У.Мулявіна дванаццацігадовы Арцём Скароль, які выйшаў на сцэну канцэртнай залы "Віцебск" пад нумарам 13. Удзельнікаў фестывалю чакала сур'ёзная вакальная барацьба: першы дзень яны спаборнічалі ў выкананні песні на роднай мове кампазітара сваёй краіны, а ў другі – хіта з рэпертуару сусветных зорак…

І да галоўнага фестывальнага старту журы назвала пераможцаў. Уладальнікам Гран-пры стаў дванаццацігадовы Аляксандр Балабанаў з Украіны: статуэтку "Залатая Ліра" юны выканаўца атрымаў непасрэдна з рук Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на цырымоніі адкрыцця "Славянскага базару", а таксама ўпершыню выступіў на легендарнай сцэне Летняга амфітэатра разам з вядомымі выканаўцамі.

Уладальніцай першай прэміі стала Анна Мкртчан з Арменіі, другую атрымаў беларус Арцём Скароль, а трэцюю падзялілі прадстаўнікі з Малдовы і Казахстана – Андрэя-Еміра Рацэ і Абілкайыр Джумабай. Спецыяльных прызоў Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі ўдастоены Арцём Скароль і Маргарыта Вараб'ёва, а спецпрызамі журы заахвоцілі канкурсантаў з Ізраіля, Германіі і Румыніі.

Хвалюючыя і радасныя моманты конкурсу самых юных талентаў "Славянскага базару"-2018 – у "музычным" рэпартажы!

На фота: пераможца дзіцячага конкурсу "Віцебск-2018" Аляксандр Балабанаў і старшыня журы Канстанцін Масковіч

Уладальнік Гран-пры XVI Міжнароднага дзіцячага конкурсу "Віцебск-2018" – Аляксандр Балабанаў з Украіны
Уладальніца першай прэміі дзіцячага конкурсу "Віцебск-2018" – Анна Мкртчан з Арменіі
Беларус Арцём Скароль атрымаў другую прэмію дзіцячага конкурсу "Віцебск-2018"
Беларус Арцём Скароль атрымаў другую прэмію дзіцячага конкурсу "Віцебск-2018"
Трэцяя прэмія дзіцячага конкурсу "Віцебск-2018"– Андрэя-Еміра Рацэ (Малдова)
Папярэдняя       [1..6]    6 7      Наступная