Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | "Александрыя збірае сяброў"-2018: беларускае Купалле для тысяч гасцей на беразе Дняпра і прыгожае прысвячэнне Году малой радзімы

Рэспубліканскае свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў")

Рэспубліканскае свята
7 Ліп 2018

Рэспубліканскае свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў"), якое за восем гадоў ператварылася ў адзін з самых вядомых фестывальных брэндаў Беларусі, 7-8 ліпеня зноў прымала гасцей – у гэтым годзе звыш 110 тысяч! Сімвалічна, што самае вялікае купальскае гулянне краіны традыцыйна праходзіць ля моста, які не толькі злучае два населеныя пункты – Александрыю і Копысь, але і дзве вобласці – Магілёўскую і Віцебскую. А галоўнае, на беразе знакамітай ракі Днепр, якая здаўна жывіць землі Беларусі, Расіі і Украіны. Таму сёння Купалле ў Александрыі – гэта свята, якое тры славянскія народы, звязаныя агульнай гісторыяй і культурай, адзначаюць разам, запрашаючы гасцей з усяго свету.

На Купалле-2018 у Александрыю прыехалі больш за 1,5 тысячы артыстаў з Беларусі, Расіі, Украіны, а таксама Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы і Германіі. Галоўнай падзеяй у двухдзённай праграме стаў тэатралізаваны паказ "Малая радзіма", у якім прынялі ўдзел беларускія і замежныя зоркі: Алёна Ланская, Аляксандр Саладуха, Сяргей Трафімаў, ВІА "Сіняя птушка", Мікалай Гнацюк, Таісія Павалій, Вікторыя Кахана...

Па традыцыі ў гэтыя дні на сваю малую радзіму прыехаў і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які сардэчна вітаў гасцей свята, адзначыўшы, што заўсёды з "вялікім хваляваннем, пачуццём радасці і гонару" вяртаецца на родную зямлю. "Для мяне гэты край заўсёды будзе асаблівым. Але такім жа важным і дарагім сэрцу, як і любы іншы куток маёй Беларусі – дзіўнай, прыгожай, з добрым, працавітым, гасцінным і цярплівым народам", – сказаў кіраўнік дзяржавы на адкрыцці фестывалю. Асабліва ён падкрэсліў, што свята "Купалле" задумвалася для аб'яднання суседзяў, таму і цяпер служыць у імя дружбы народаў Беларусі, Расіі і Украіны.

У гэтым годзе тэрыторыя свята ў Александрыі стала яшчэ большай, а калейдаскоп падзей – яшчэ цікавейшы. Тут разгарнуліся Сарочынскі кірмаш, прысвечаны Дням культуры Украіны ў Беларусі, "Купальскія дзівосы" з прэзентацыяй брэндавых фестываляў краіны, выстаўка аграэкатурызму "Адпачывайце ў вёсцы!", фестываль фарбаў, этап рэспубліканскага праекта "Уладар вёскі", "Кірмашовыя забавы" з зонамі актыўнага адпачынку... І, вядома, госці акунуліся ў каларытную атмасферу Купалля – свята, якое многія стагоддзі застаецца самым любімым у летнім календары. Тут можна было бліжэй азнаёміцца з народнымі абрадамі, паўдзельнічаць у пошуках папараць-кветкі, праявіць фантазію ў стварэнні лепшага купальскага касцюма на конкурсе "Купаліш і Купалінка", развучыць народныя песні і танцы і прадэгуставаць стравы нацыянальнай кухні...

У завяршальны дзень – 8 ліпеня – адбыліся канцэрты Нацыянальнага заслужанага ансамбля танца Украіны імя Паўла Вірскага і вядучых зорак эстрады – народных артыстаў Украіны Ціны Караль і Іва Бобула, заслужанай артысткі Украіны Ленары Асманавай, спевака Алега Вінніка, групы "Luiku", Златы Огневіч, квартэта "Гетман"...

Самыя яркія і запамінальныя, самабытныя і сапраўды дзіўныя моманты свята "Купалле" – у рэпартажы з Александрыі!

"Александрыя збірае сяброў"-2018
Аляксандр Лукашэнка выступае на свяце "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў")
Cвята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў")
Аляксандр Лукашэнка на свяце "Купалле" ў Александрыі
Cвята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў")
Папярэдняя       [1..6]    6 7 8      Наступная