Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | У чаканні свята: Віцебск рыхтуецца да адкрыцця "Славянскага базару"-2018

У чаканні свята: Віцебск рыхтуецца да адкрыцця "Славянскага базару"-2018

У чаканні свята: Віцебск рыхтуецца да адкрыцця
7 Ліп 2018

Менш як тыдзень застаецца да адкрыцця міжнароднага фестывалю "Славянскі базар" у Віцебску, які за 27 гадоў (менавіта столькі гэтым летам спаўняецца знакамітаму форуму) шматразова павялічыў колькасць паклоннікаў і пашырыў геаграфію ўдзельнікаў аж да краін Лацінскай Амерыкі, Канады, Егіпта, Гвінеі… У гэтыя дні гледачы з усяго свету браніруюць білеты на самыя яркія праекты-2018, арганізатары ўносяць апошнія карэктывы і падводзяць рысу пад гадавым планам падрыхтоўкі, а тым часам родны горад сусветна вядомага Марка Шагала ўжо адкрывае насычаную культурную праграму і прымае першых гасцей.

Хоць асноўная праграма "Славянскага базару"-2018 прадоўжыцца з 12 па 16 ліпеня, па традыцыі, першыя мерапрыемствы стартуюць ужо 7 – 11 ліпеня. Чакаецца, што цяперашні форум стане рэкордным па колькасці праектаў, а святочная эстафета ахопіць увесь горад. Акрамя 19 канцэртаў на сцэне Летняга амфітэатра і яшчэ па 2-3 у дзень на іншых фестывальных пляцоўках, адбудуцца мастацкія выставы і вернісажы, тэатральныя прэм'еры, юбілейныя бенефісы, прэс-канферэнцыі і сустрэчы з зоркамі, а таксама арт-парад, фестываль субкультур і здаровага ладу жыцця, маладзёжная праграма "Рытмы лета"… Дарэчы, 6 ліпеня віцябчане адзначылі дзень нараджэння Марка Шагала адкрыццём выставы "Бэла Шагал. Партрэт жонкі мастака".

Першыя "афіцыйныя" акорды галоўнага фестывалю лета прагучаць ужо 12 ліпеня: канцэрт-адкрыццё "Дом, у якім цябе заўсёды чакаюць", прысвечаны тэме малой радзімы, адбудзецца на гістарычнай сцэне Летняга амфітэатра, якому спаўняецца 30 гадоў. Менавіта тут збяруцца даўнія сябры фестывалю – знакамітыя артысты з Беларусі, Расіі, Украіны і іншых краін: для многіх "Славянскі базар" стаў творчым домам і своеасаблівым "трамплінам" у далейшай музычнай кар'еры. Упершыню акампанаваць гасцям вечара будуць адразу пяць аркестраў знакамітых маэстра – Міхаіла Фінберга, Эміра Кустурыцы, Горана Брэгавіча, Алега Меньшыкава і Святланы Бязроднай.

Пра апошнюю падрыхтоўку да віцебскага свята мастацтваў і першыя культурныя мерапрыемствы ў фестывальным жыцці горада – у нашым рэпартажы з Віцебска!

Выстава работ Восіпа Цадкіна
Выстава работ Восіпа Цадкіна
Выстава работ Восіпа Цадкіна
Выстава работ Восіпа Цадкіна
Выстава работ Восіпа Цадкіна
Папярэдняя       [1..6]    6