"Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў" прайшлі з 22 па 24 чэрвеня восьмы раз.
Па традыцыі адкрылася мерапрыемства ў Нясвіжскім фарным касцёле Божага Цела. Тут 22 чэрвеня адбыўся канцэрт "Беларускі рамантызм". Вечарам на сцэне ва ўнутраным дворыку замка Радзівілаў зоркі балета прадставілі яркія нумары са спектакляў "Лебядзінае возера", "Карсар", а таксама танцы пра Шэкспіра - "Санеты".