Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Дарогай памяці: "22 чэрвеня. Брэсцкая крэпасць"

Дзень памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны ў Брэсцкай крэпасці

Дзень памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны ў Брэсцкай крэпасці
22 Чэр 2018

Апошні мірны дзень… Цэнтральныя вуліцы Брэста запоўнены ўдзельнікамі гістарычнай рэканструкцыі: убранні савецкага часу, вальс пад гукі песень, што даносяцца з рарытэтных прайгравальнікаў, рэтра-аўтамабілі – такім стаў пралог да дня смутку аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны. Традыцыйна бяссонная ноч з 21 на 22 чэрвеня сабрала ў Брэсце і Брэсцкай крэпасці тысячы людзей, каб аддаць даніну  памяці адной з самых трагічных падзей у гісторыі народа: роўна 77 гадоў таму ў 4 раніцы фашысцкая Германія нанесла першы ўдар па тэрыторыі Савецкага Саюза.

Мітынг-рэквіем аб’яднаў у брэсцкім мемарыяльным комплексе каля 10 тысяч чалавек. Прайсці "Дарогай памяці" прыехалі паўтара дзясятка дэлегацый, у тым ліку афіцыйныя з Масквы, Стаўраполля, Ленінградскай вобласці.

Жалобная цырымонія пачалася а палове чацвёртай гадзіны раніцы з лазернай пастаноўкі “Уварванне” пад фанаграму са знакамітай сімфоніі Дзмітрыя Шастаковіча. Цішыню на досвітку разарвалі кулямётныя стрэлы і залпы артылерыйскай батарэі. На ўстаноўленым каля Вечнага агню экране змяняліся фатаграфіі абаронцаў крэпасці. Вядучыя расказвалі гісторыі іх гераічнай гібелі.

На тэрыторыі Кобрынскага ўмацавання – адразу пасля мітынгу-рэквіема – пачалася ваенна-гістарычная рэканструкцыя "22 чэрвеня. Брэсцкая крэпасць". У пастаноўцы было задзейнічана больш за 500 аматараў гісторыі, а таксама піратэхніка, артылерыйская гармата, конныя раз’езды пагранічнікаў, матацыклы, бранявік, легкавы і грузавы аўтамабілі. Усяго ж для ўдзелу ў VIII Міжнародным ваенна-гістарычным злёце "22 чэрвеня. Брэсцкая крэпасць" у Брэст прыбылі амаль 1,5 тысячы рэканструктараў з 11 краін – Беларусі, Расіі, Аўстрыі, Украіны, Ізраіля, Чэхіі, Латвіі, Эстоніі, Казахстана, Японіі, Кітая.

Дзень памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны – у рэпартажы з Брэста і гераічнай цытадэлі.

Дзень памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны ў Брэсцкай крэпасці
Дзень памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны ў Брэсцкай крэпасці
Дзень памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны ў Брэсцкай крэпасці
Дзень памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны ў Брэсцкай крэпасці
Дзень памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны ў Брэсцкай крэпасці
1 2 3 4 5  [6..9]      Наступная