Умяшчальнасць стадыёна "Дынама" пасля рэканструкцыі склала больш за 22,2 тысячы гледачоў. Трыбуны на 70-80% ахаваны казырком. У ложы прэсы змогуць размясціцца больш за 800 прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі. Для работнікаў радыё і тэлебачання прадугледжаны 150 каментатарскіх кабін.