"Што за грузіны без віна?" – пытаецца ў гасцей старшыня Гродзенскага грамадскага аб’яднання грузін Элгуджа Манія. Дэгустацыя – абавязковая частка праграмы. Самым дарагім гасцям падносяць рог – поўны віна. Вядома, у праграме танцы і песні. І частаванне чурчхелай і хачапуры.