На грэчаскім падворку пад мелодыі нацыянальнага струннага інструмента бузукі можна было пачаставацца традыцыйнай кухняй гэтай краіны. Адзін з элементаў праграмы – прыгатаванне ў дзясятак рук вялізнай колькасці грэчаскай салаты.
"Фестываль – выдатная магчымасць нам, грэкам, сустрэцца, паразмаўляць, падзяліцца радасцю, памаўчаць над сумнымі навінамі. Зрэшты, важна прапанаваць азнаёміцца з нашай культурай гасцям свята. У Гродна заўсёды выбіраемся з задавальненнем”, – расказвае жыхар Маладзечна Канстанцін Чалапула.