Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Яркі, феерычны, незабыўны: XII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне

Фестываль нацыянальных культур у Гродне

Фестываль нацыянальных культур у Гродне
2 Чэр 2018

Самыя ўсмешлівыя твары з розным колерам скуры і разрэзам вачэй. Самыя любімыя мелодыі і песні з розных краін. Самыя іскрамётныя танцы, прыдуманыя на ўсіх кантынентах. Самыя прыгожыя нацыянальныя касцюмы і самыя смачныя аўтэнтычныя стравы. А галоўнае, самыя цёплыя словы ў адрас Беларусі, якія гучаць на розных мовах… Усё гэта – на ўтульных вуліцах, плошчах і ў дварах аднаго беларускага – бадай, самага шматнацыянальнага – горада. Гродна на некалькі дзён ператварылася ў вялізную святочную пляцоўку: 12-ы раз гэты старадаўні горад прымаў Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур. У маштабным свяце прынялі ўдзел прадстаўнікі 36 дыяспар.

Насычаная праграма фестывалю традыцыйна пачалася з тэатралізаванага шэсця: шматнацыянальная калона, у складзе якой упершыню былі кубінцы, кітайцы, тамілы (народнасць з Паўднёвай Азіі), прамаршыравала ад плошчы Леніна да Савецкай. На чале гэтай яркай карнавальнай працэсіі пранеслі сімвалічную фігуру бусла, пер’е ў крылах якога было ўпрыгожана нацыянальнымі арнаментамі. Галоўная тэматыка шэсця гэтага года – нацыянальныя забавы. Прадстаўнікі дыяспар радавалі гледачоў народнымі песнямі, танцамі і міні-паказамі.

У гонар Фестывалю нацыянальных культур гродзенцам і гасцям горада прэзентавалі адразу некалькі падарункаў – панарамную пляцоўку, што адкрывае цудоўны від на цэнтральныя вуліцы, і помнік легендарнаму князю Давыду Гарадзенскаму. Акрамя таго, першы летні дзень прапаноўваў удзельнікам мноства забаў: гала-канцэрт, паказы фільмаў пад адкрытым небам і ўражальнае 3D-mapping шоу, што трансліравалася на сцены Новага замка. Фінальным акордам вечара стаў святочны салют.  

У першы дзень фестывалю ўдзел у гуляннях прынялі каля 120 тысяч чалавек. Дзякуючы бязвізаваму рэжыму, колькасць замежных турыстаў значна павялічылася: горад сустрэў свайго 25-тысячнага бязвізавага турыста – кіраўніка турфірмы з Нарвегіі Магнэ Версланда.

Другі дзень інтэрнацыянальнага свята пачаўся з адкрыцця культурнага цэнтра "Фестывальны" ў адным з гістарычных будынкаў горада. Тут можна наведаць інтэрактыўны музей, прысвечаны Фестывалю нацыянальных культур, а таксама экспазіцыю аб гісторыі Гродна, цэнтральнай часткай якой з’яўляецца па-майстэрску выкананы краязнаўцам Ігарам Лапехам макет горада.

Прадоўжылася свята інтэрнацыянальным флэш-мобам, у якім сотні гасцей у танцы абнялі плошчу, сімвалізуючую Беларусь. Далей – час для прагулак! Паводле задумы арганізатараў, любы ўдзельнік мерапрыемства мог азнаёміцца за кароткі час са мноствам культур – для гэтага ў Гродне ўстанавілі 19 нацыянальных падворкаў. Два з іх, з сімвалічнымі назвамі "Захад" і "Усход", – шматнацыянальныя.

Упершыню за сваю гісторыю фестываль выйшаў за межы горада – святочныя гулянні прадоўжыліся ў нядзелю на Аўгустоўскім канале. Каля шлюза Дамброўка гасцей забаўлялі незвычайнымі спаборніцтвамі: у праграме былі азартныя курыныя забегі, "Beer-старты" і паяданне сасісак на хуткасць.

Вялікае свята дружбы і нацыянальнага адзінства – у першым летнім фотарэпартажы!

Культурны цэнтр "Фестывальны"
Фестываль нацыянальных культур у Гродне
Каляска з фільма "Белыя росы"
Механічная дыярама ў парку імя Жылібера
Фестываль нацыянальных культур у Гродне
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..8]      Наступная