Косаўскі палац з даўніх часоў называлі мініяцюрным замкам. Кожная з 12 яго зубчастых вежаў сімвалізавала пэўны месяц года, а 365 маленькіх вежак – дні. Дзякуючы асабліваму размяшчэнню акон і сістэме калідораў палац меў унікальную ўласцівасць – на працягу двух з палавінай дзён у год сонечнае святло поўнасцю залівала адзін з амаль сотні его пакояў.