У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту 6 мая адсвяткавалі Юр'еў дзень. "Юр'е" – адно з самых багатых і паважаных свят народнага календара. Свята азначае сапраўдны прыход вясны. На "Юр'е" сяляне выходзілі з песнямі і абрадавай ежай аглядаць свае палеткі. Таксама са святам звязаны першы выпас свойскай жывёлы.