Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | 75 гадоў трагедыі, якую не забыць… Мітынг-рэквіем і Усебеларуская малітва аб міры ў Хатыні

75 гадоў трагедыі, якую не забыць… Мітынг-рэквіем і Усебеларуская малітва аб міры ў Хатыні

75 гадоў трагедыі, якую не забыць… Мітынг-рэквіем і Усебеларуская малітва аб міры ў Хатыні
22 Сак 2018

Сёння споўнілася роўна 75 гадоў з дня страшэннай трагедыі ў гісторыі беларускага народа – знішчэння Хатыні. Яна не была першай і адзінай у бясконцым спісе страт самай кровапралітнай вайны ХХ стагоддзя, але стала сапраўдным сімвалам болю і смутку. Месцам, дзе можна ўбачыць, даведацца, а галоўнае, адчуць, на што здольна чалавечая бязлітаснасць. Мемарыялам, дзе вечна гучаць званы ў памяць аб усіх спаленых паселішчах і бязвінных ахвярах вайны і нацызму…

У адзін дзень – 22 сакавіка 1943 года – беларускую вёску Хатынь карнікі сцерлі з зямлі разам са старымі, жанчынамі, дзецьмі. Тут спалілі, спапялілі, зажыва знішчылі 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей…

Пранізлівы вецер, нібыта сама прырода прыгадвае падзеі таго жахлівага дня. Працяглы гул і набат званоў, што плыве над цішынёй мемарыяльнага комплексу. І сотні схіленых людзей каля Вечнага агню, якія прыехалі з розных куткоў краіны і замежжа, каб аддаць даніну памяці бязвінным ахвярам фашызму на беларускай зямлі… Такім сёння стаў дзень у Хатыні!

Мітынг-рэквіем "Хай ніколі не змоўкнуць Хатыні званы", прысвечаны падзеям 75-гадовай даўніны, сабраў на месцы трагедыі сотні людзей. Прадстаўнікі ўлады, грамадскіх і рэлігійных арганізацый, дыпламатычнага корпуса, усе прысутныя ўсклалі кветкі і вянкі да Вечнага агню, а затым прынялі ўдзел ва Усебеларускай малітве аб міры. Сімвалічна, што яе правялі кіраўнікі вядучых рэлігійных канфесій краіны – праваслаўнай, каталіцкай, мусульманскай і іўдзейскай.

Хатынь – праз 75 гадоў: урачыстыя мерапрыемствы і памятныя словы сучаснікаў – у рэпартажы.

Цырымонія ўскладання кветак да Вечнага агню ў мемарыяльным комплексе "Хатынь"
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Цырымонія ўскладання кветак да Вечнага агню ў мемарыяльным комплексе "Хатынь"
Цырымонія ўскладання кветак да Вечнага агню ў мемарыяльным комплексе "Хатынь"
Цырымонія ўскладання кветак да Вечнага агню ў мемарыяльным комплексе "Хатынь"
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..9]      Наступная