Дакументы Нацыянальнага архіва Беларусі, якія падрабязна раскрываюць злачынства гітлераўскіх акупантаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва вёскі Хатынь, склалі аснову выстаўкі "Хатынь – святыня нацыянальнай памяці". Яна прымеркавана да 75-годдзя з дня трагедыі беларускай вёскі, спаленай разам з жыхарамі фашысцкімі акупантамі 22 сакавіка 1943 года.
На фотавыстаўцы паказаны ўнікальныя рарытэты – дакументы беларускіх партызанскіх фарміраванняў, нямецкія справаздачы аб падзеях таго дня, паказанні былых карнікаў і сведкаў іх злачынстваў.