У першы дзень каляндарнай вясны знакаміты мастак Нікас Сафронаў прыехаў у Мінск, каб прадставіць сваю інтрыгуючую персанальную выставу "Вясна ўражанняў", якая адкрыецца 3 сакавіка ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Дарэчы, гэта не першы ўжо візіт майстра ў Беларусь: у сакавіку 2014-га яго дэбютную экспазіцыю ў Мінску ўбачыла рэкордная колькасць знатакоў – больш за 20 тысяч чалавек!
Персанальная выстава з падзагалоўкам "Нікас. Жывапіс. Аптымізм" – буйнейшы збор карцін маэстра, які ўжо ўбачылі ў Бахрэйне, Расіі, Казахстане і Украіне. У экспазіцыю ўвайшлі больш за 100 жывапісных і графічных работ Нікаса Сафронава, сярод якіх партрэты палітыкаў і сусветных зорак, кампазіцыі ў стылі сімвалізм і кубізм, а таксама эксклюзіўныя палотны ў стылі Dreаm vision, унесеным у Кнігу рэкордаў Гінеса.
Аб новай выставе Нікаса Сафронава ў Мінску, ролі Беларусі ў лёсе мастака, а таксама эксклюзіўныя кадры саміх работ – у фотарэпартажы.
На фота: дырэктар выставы "Вясна ўражанняў" Юлія Раманава