Урачыстае адкрыццё выставы "The Art of the Brick. Мастацтва лега" адбылося 1 сакавіка ў мінскім ТРЦ Galleria. Сусветна вядомая выстава, якая пакарыла сэрцы мільёнаў у ЗША, Францыі, Аўстраліі, Італіі, Германіі і іншых краінах, прадставіла гледачам больш за 100 маштабных фігур з кубікаў. Гэта творы мастацтва, сярод якіх – сусветна вядомыя статуі і партрэты знакамітых людзей. Наведвальнікі выставы змогуць з усіх бакоў паглядзець на Сонечную сістэму, дэталёва разгледзець Парфенон, атрымаць уражанне ад дыназаўра з лега. Убачаць мінчане і карціны з кубікаў – "Пацалунак" Густава Клімта, "Крык" Эдварда Мунка, "Мона Ліза" Леанарда да Вінчы і іншыя.
Фота Аксаны Манчук