Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Трактарны біятлон у Смаргонскім раёне: "халодныя гульні" ў экстрэмальных умовах

Трактарны біятлон у Смаргонскім раёне: "халодныя гульні" ў экстрэмальных умовах

Трактарны біятлон у Смаргонскім раёне:
24 Лют 2018

Экстрэмальныя гонкі, стральба па мішэнях, пераадоленне дыстанцыі з перашкодамі, штрафныя кругі… І ўсё гэта наперакор пякучаму, моцнаму ветру і 20-градуснаму марозу. Відовішчныя спаборніцтвы па трактарным біятлоне арганізаваў 24 лютага паблізу геалагічнага помніка Суцькаўскія камлыгі ў Смаргонскім раёне "МТЗ-Холдынг" – у падтрымку беларускай зборнай на Алімпіядзе-2018 у Пхёнчхане.

У захапляючых спаборніцтвах прынялі ўдзел пяць каманд – усяго 15 чалавек селі за руль кампактных Belarus-132Н і Belarus-152, якія вырабляюцца на Смаргонскім агрэгатным заводзе, што ўваходзіць у "МТЗ-Холдынг". Умовы "халодных гульняў" былі максімальна набліжаны да алімпійскіх, толькі лыжы ўдзельнікі змянілі на малагабарытныя трактары, а біятлонныя вінтоўкі – на пейнтбольныя стрэльбы.

Нават нягледзячы на суровыя ўмовы надвор'я, турнір сабраў некалькі тысяч гледачоў, якія ўбачылі азартныя гонкі, дакладную стральбу і, як у біятлоне, за промахі – пераадоленне штрафных кругоў… А на заканчэнне снежнай гонкі гасцей чакалі гарачыя напіткі з салодкім пачастункам і прыемны сюрпрыз ад кампаніі МТЗ – паказальныя выступленні новых Belarus-132Н, Belarus-152 і Belarus-1402.

Самыя "гарачыя" кадры з унікальных спаборніцтваў па трактарным біятлоне – у нашым рэпартажы.

Прадстаўнік каманды АНТ вырываецца наперад на трасе трактарнага ралі
Трактарны біятлон у Смаргонскім раёне: "халодныя гульні" ў экстрэмальных умовах
Трактарны біятлон у Смаргонскім раёне: "халодныя гульні" ў экстрэмальных умовах
Прадстаўнік каманды МТЗ адрываецца ад бліжэйшых праследвальнікаў
Трактарны біятлон у Смаргонскім раёне: "халодныя гульні" ў экстрэмальных умовах
Папярэдняя       1 2 3 4 5      Наступная